Mikola Dziadok

is creating Political analysis, education, inspiration for social changes

Select a membership level

Падпісчык

$1
per month
Дзякуй! Як мой патрон узроўню "Падпісчык", вы зараз будзеце атрымоўваць:

1. Рэгулярныя справаздачы аб маёй працы: што я збіраюся зрабіць у бліжэйшы час і што зрабіў за мінулы тыдзень.

Спачуваючы

$5
per month
Дзякуй! Як мой патрон узроўню "Спачуваючы", вы зараз будзеце атрымоўваць:

1. Рэгулярныя справаздачы аб маёй працы: што я збіраюся зрабіць у бліжэйшы час і што зрабіў за мінулы тыдзень.
2. Падарунак: набор анархісцкіх налепак і мае візітоўкі.

Валанцёр

$10
per month
Дзякуй! Як мой патрон узроўню "Валанцёр", вы зараз будзеце атрымоўваць:

1. Рэгулярныя справаздачы аб маёй працы: што я збіраюся зрабіць у бліжэйшы час і што зрабіў за мінулы тыдзень.
2. Падарунак: набор анархісцкіх налепак і мае візітоўкі.
3. Падарунак: кнігу "Фарбы паралельнага свету" на беларускай ці рускай мове.

8

patrons

About Mikola Dziadok

Пасля вызвалення з турмы ў 2015 годзе я вымушана змяніў род дзейнасці і з падпольнага актывіста анархісцкага руху стаў актывістам публічным, а з часам - і відэаблогерам. Бескампрамісная вайна з дзяржавай у інфармацыйнай сферы - вось мой асноўны род дзейнасці на сёння. Гэта тое, на што я ахвярую ільвіную долю свайго часу і матэрыяльных рэсурсаў. Бо я веру, што гэта прынясе перамены.

Асноўных напрамкаў маёй дзейнасці два.

Першы: радыкальны аналіз рэчаіснасці.  Дзеля гэтага напрамку я пішу мноства аналітычных артыкулаў, здымаю адукацыйныя відэа, і, канешне, сам удзельнічаю ў пратэстных акцыях.

Другі: барацьба за свабоду слова. Свабода слова - асноўная зброя для перамогі над аўтарытарызмам. І сёння гэтую зброю ў нас хочуць адняць Узяўшы за аснову расійскае заканадаўства, дзяржава крыміналізуе любую вострую крытыку на свой адрас. Для гэтай мэты выкарыстоўваецца закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму і стыгматызацыя любых вальнадумцаў як "экстрэмістаў". Іх мэта - прымусіць нас да самацэнзуры.

У лютым 2018га я запусціў кампанію #яэкстрэміст, у якой на момант выраблення гэтага відэа прынялі ўдзел амаль 40 чалавек. Я няспынна падымаю тэму барацьбы з экстрэмізмам у сваіх артыкулах і нягледзячы ні на якія рызыкі распаўсюджваю экстрэмісцкія матэрыялы, каб падаць іншым прыклад непакоры.

Абодва гэтыя напрамкі: радыкальны аналіз рэчаіснасці і барацьба за свабоду слова, патрабуюць не толькі маіх асабістых высілкаў, але і рэальных фінансавых рэсурсаў. Я прынцыпова не ўключаю на сваім канале манетызацыю ад Ютуба - не хачу грузіць вас карпаратыўнай рэкламай. Я не атрымоўваю грантаў, за маёй спінай не стаіць спонсараў з тоўстымі кашалькамі. Таму вы - мае глядачы - адзіныя, у каго я магу прасіць дапамогу.  Ёсць тры рэчы, на якія будуць патрачаныя вашыя ахвяраванні:

1. Тэхніка для выраблення новых ролікаў.

2. Рэклама. Нажаль, на сёння нават самы якасны кантэнт раскруціць без укладання грошаў у рэкламу крайне цяжка, часам немагчыма (асабліва калі гэта кантэнт на беларускай мове).

3. Адукацыя. Я штодзень самастойна вучуся лічбавай бяспецы, СММ, відэамантажу, вывучаю замежныя мовы. Аднак многія з патрэбных для нашай барацьбы ведаў можна як след засвоіць толькі на адпаведных курсах і трэнінгах, якія часта бываюць платнымі.

Калі ж для кагосьці гэтыя тры рэчы гучаць занадта агульна, то вы заўсёды можаце напісаць мне асабіста (глядзіце кантакт у апісанні) і заданаціць на нешта канкрэтнае: напрыклад, новую камеру ці навучальны курс.
By becoming a patron, you'll instantly unlock access to 28 exclusive posts
28
Writings
By becoming a patron, you'll instantly unlock access to 28 exclusive posts
28
Writings

Recent posts by Mikola Dziadok

How it works

Get started in 2 minutes

Choose a membership
Sign up
Add a payment method
Get benefits