Наша Ніва | Nashaniva.com

is creating праўдзівыя навіны пра падзеі ў Беларусі і свеце

Select a membership level

Падтрымаць нашаніўцаў на €5

reward item
reward item
$6.50
per month
  • Дабрачыннае ахвяраванне

Падтрымаць нашаніўцаў на €10

reward item
reward item
$13
per month
  • Дабрачыннае ахвяраванне

Падтрымаць нашаніўцаў на €15

reward item
reward item
$19.50
per month
  • Дабрачыннае ахвяраванне

334

patrons

$3,924

per month

About Наша Ніва | Nashaniva.com

Надышоў момант, калі мы зноў просім вашай фінансавай падтрымкі. Нагадаем, што мы цяпер не маем магчымасці прадаваць рэкламу і адключылі платны доступ.

У 2020—2021 гадах лукашысты не здолелі знішчыць «Нашу Ніву», таму што нам ішла каласальная падтрымка ад чытачоў.

Калі ў ліпені 2021-га лукашысты арыштавалі рэдактараў «Нашай Нівы» і паралізавалі эканамічную дзейнасць, мы ўжо мелі назапашаную фінансавую падушку бяспекі. Дзякуючы таму «Ніва» аднавіла свае вытворчыя магутнасці.

На восем месяцаў нам хапіла назапашанага. І былі важнейшыя пункты: палітвязні, іх сем’і, вымушаныя перасяленцы.

Чаму мы выбралі збор праз Патрэон? Таму што ён самы бяспечны. Ніхто не бачыць, на што вы ахвяруеце. Бачны толькі ваш плацеж на Патрэон, а мы атрымліваем пасля грошы ад гэтай платформы. Немалаважны і іншы момант. У Беларусі «Наша Ніва» плаціла высокія падаткі ў тым ліку з ахвяраванняў. Зараз гэтыя грошы не будуць губляцца.

Чаму мы не можам, як раней, фінансавацца з платнай падпіскі? Таму што гэта дыскрымінавала б чытачоў унутры Беларусі, якім інфармацыя патрэбная як вада. Аплата за платную падпіску «Нашай Нівы» была б бачная беларускім органам. А на што вы ахвяруеце праз Патрэон — не бачна.

Як працуе сістэма ахвяраванняў на Patreon? У момант падпіскі з вас спішацца сума, якую вы абіраеце. Пасля гэтага штомесяц 1-га дня кожнага месяца яна будзе спісвацца аўтаматычна да моманту, пакуль вы не скасуеце падпіску. Вы таксама ў любы момант можаце змяніць суму ахвяравання ў меншы ці большы бок.

Чаму СМІ важныя? Мы не проста збіраем інфармацыю, мы яе правяраем і аналізуем.

Чаму «Наша Ніва» важная ўдвая? Гэта бастыён беларускай традыцыі, моўнай і светапогляднай. 

Падтрымка «Нашай Нівы» — гэта ваш адказ падпальшчыкам вайны і ворагам беларушчыны.

І апошняе.
Абіраючы ўзровень падтрымкі, раім абіраць з бонусам у выглядзе рассылкі ад Рэдакцыі тым, хто знаходзіцца ў бяспецы. 

How it works

Get started in 2 minutes

Choose a membership
Sign up
Add a payment method
Get benefits